У Беларусі ніводны школьнік не застаўся па-за ўвагай, заявіў сёння журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас наведвання 1 мая сярэдняй школы №64 Мінска, паведамляе БЕЛТА.

Учора, нягледзячы на ​​афіцыйны выходны, у школах дзеці вучыліся. Але, нават мяркуючы па фотах БелТА, колькасць школьнікаў была невялікая, а міністр быў без маскі.

«Можа, наведвальнасць школ сёння невялікая, але разам з тым, я лічу, мы ніводнае дзіця не пакінулі без увагі, — сказаў Ігар Карпенка. — Сёння ў прэсе шмат укідаў з нагоды атэстацыі. Хай бацькі не хвалююцца — мы ўсіх атэстуем. Для гэтага трэба бацькам і навучэнцам у цесным кантакце са школай вырашаць гэтыя пытанні. Уся неабходная нарматыўная база і дакументы для гэтага ёсць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0