Рэальная колькасць хворых каранавіруснай інфекцыяй у Маскве складае каля 2% насельніцтва горада. Пра гэта на сваім сайце паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін.

«Па выніках скрынінгавых даследаванняў розных груп насельніцтва, рэальная колькасць хворых складае каля 2% ад агульнай колькасці жыхароў Масквы. І гэта — мінімальнае значэнне сярод сусветных гарадоў, ахопленых пандэміяй. Мы змаглі стрымаць распаўсюджванне інфекцыі дзякуючы дысцыпліне і падтрымцы мер самаізаляцыі з боку масквічоў», — заявіў Сабянін.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?