Беларускія ваенныя дапамаглі ў дэзынфекцыі дзвюх школ і дзіцячага садка ў Бараўлянах. Гэтым займаўся зводны батальён РХБ — радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, паведамляе Міністэрства абароны ў сваім тэлеграм-канале.
Дэзынфекцыя з удзелам ваенных прайшла ў Бараўлянскім дзіцячым садку № 2, Бараўлянскай сярэдняй школе № 3 і яшчэ ў адной установе адукацыі.
0
0
0
0
0
0