Беларусь не пайшла супраць усіх у барацьбе з каранавірусам, рашэнні былі дакладна вывераныя. Пра гэта старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава заявіла ў эфіры БТ-1.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Калі камусьці здаецца, што мы чамусьці вырашылі пайсці супраць усіх, то гэта няправільна. Гэтыя рашэнні абсалютна дакладна вывераныя. Калі прэзідэнту далажылі пра сітуацыю, якая складваецца, як яна можа развівацца (гэта ж пралічваецца, у нас жа ёсць лекары, навукоўцы, інфекцыяністы), то ён адназначна ўбачыў, абсалютна правільна: жыццё не павінна спыняцца», — сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, дзяржава заклапочана пытаннямі: што будзе пасля пандэміі, як будуць працаваць сферы эканомікі, на што будуць жыць людзі? «Мы ўбачылі, што гэта рашэнне вельмі няпростае, але жыццё паказала, што яно дакладна і абсалютна выверанае, падлічанае», — заявіла Качанава.

Жорсткія каранцінныя меры могуць выклікаць другую хвалю каранавіруса, лічыць Качанава.

— Тут галоўнае — наяўнасць медыцынскага абсталявання, лекавых прэпаратаў, лекараў і месцаў у бальніцах. А гэта ўсё ў нас ёсць і знаходзіцца на вельмі жорсткім кантролі міністэрства аховы здароўя», — падкрэсліла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0