Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заявіў, што ўрад быў гатовы да яго патэнцыяльнай смерці падчас захворвання на каранавірус, піша The Sun.

Джонсан таксама адзначыў, што дактары падрыхтавалі афіцыйную заяву на выпадак смерці прэм'ер-міністра.

«Я не быў у добрай форме і ведаў, што быў план на выпадак непрадбачаных абставін», — заявіў Джонсан.

Нагадаем, 5 красавіка Джонсана шпіталізавалі, прычым 3 дні ён правёў у рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0