Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць звярнуць увагу на лячэнне пнеўманій ва ўмовах цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі, перадае БелТА.

«Аналізуючы ўсю сітуацыю, нам асаблівую ўвагу, што мы сёння і робім, трэба звярнуць на пнеўманіі. У нас назіраецца (няхай на 40-50 чалавек за 4 месяцы) прырост пнеўманій да ўзроўню мінулага года. Так, гэта проста мізэр пры нашай сістэме аховы здароўя, але пнеўманіі ледзь-ледзь падраслі. Думаю, па годзе гэтая сітуацыя выраўнуецца і гэтак далей. І мы бачым, што галоўнае для нас сёння — гэта лячэнне людзей — пнеўманіі. Прашу гэта мець на ўвазе. Для мяне гэта пытанне нумар адзін. І я вельмі сур'ёзна кантралюю гэтыя працэсы», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, у гэтым плане галоўнае — нават не колькасць выяўленых людзей, у якіх дыягнаставаны каранавірус, а менавіта сітуацыя па пнеўманіях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0