4 мая чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў, толькі на ўсходзе краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, паведамляе Белгідрамет.
Вецер паўночна-заходні, паўночны, умераны, пры навальніцах у асобных раёнах моцны, парывісты. Максімальная тэмпература паветра +15..+21°C.
У Мінску сёння днём без істотных ападкаў. Вецер паўночна-заходні, паўночны, умераны. Тэмпература паветра раніцай +9..+11°C, днём +16..+18°C, ўвечары +10..+12°C.