Запіс у блогу kryviec.livejournal.com трапіў у Топ30 на Яндэксе.

Сярэднявечны лад не аднавіць, гэтаксама як не вернеш дамадэрную традыцыйную супольнасць. Якая ніякая, хай кволая, але беларуская нацыя існуе і з гэтым трэба лічыцца, як і з тым, што класічны нацыяналізм перажывае відавочны крызіс. Ці ёсць тыя кропкі скрыжавання, агульныя падставы, якія маглі б аб'яднаць артадаксальны традыцыяналізм і нацыяналізм. Яны ёсць?

Своеасаблівая праграмная заява новых крывічоў на блогу kryviec.livejournal.com патрапіла ў Топ-30 запісаў у блогах на Яндэксе. І выклікала жывую дыскусію.

Дзіва што. Аўтар пяе асанну аўтарытарызму і развівае адвязаныя ад рэальнасці манархічныя ідэі: «Па вялікім рахунку, сёння ўжо становіцца не істотным, ці змагаемся мы за спадчынную манархію, ці за аўтарытарную нацыянальную дзяржаву. Можна і трэба марыць пра ўваладаранне Габсбургаў на вялікалітоўскім пасадзе, можна спадзявацца, што беларуская нацыянальная дзяржава зможа існаваць у аўтаркіі. Ключавым тут ёсць праблема прынцыпу арганізацыі ўлады і ўсталяванне іерархіі. Патрэба ў харызматычным лідэры будзе заўжды, незалежна ад таго, ці будзе ён дынастам ці выхадцам з народу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?