07.05.2020 / 11:35

«Мой модны кут» — крама нацыянальнага адзення і сувеніраў. Дастаўляем паўсюль 10

«Мой модны кут» — гэта папулярная крама нацыянальнага адзення і сувеніраў у Мінску. Мы дастаўляем свае тавары таксама па ўсёй Беларусі і свеце.

Наша крама — куточак аўтэнтычнай Беларусі. Месца, дзе жыве беларуская мова, культура, традыцыі. Месца, дзе будуць радыя кожнаму, хто прасякнуты любоўю да нашага роднага краю!

Мы любім сваю краіну, шануем гісторыю і ганарымся нашымі продкамі!

Таму мова, культура, гісторыя — гэта фундамент нашай дзейнасці.

У краме прадстаўленыя адзенне і сувеніры ўласнай вытворчасці, рэчы іншых вытворцаў, рамеснікаў і майстроў.

Гэта адзенне (вышыванкі, кашулі, цішоткі, швэдры, сукенкі для дзяцей і дарослых), аксэсуары (галаўныя ўборы, торбы, заплечнікі, упрыгожанні), аўтапрылады, паліграфічная прадукцыя, канцтавары, кераміка, забавы, цацкі, скураныя вырабы, прысмакі, посуд і інш. Усе рэчы нясуць у сабе нацыянальны каларыт.

Сайт крамы: www.mmkut.by
Тэлефон: +375 29 621 58 78.
Адрас: Мінск, ГЦ «Маскоўска-Венскі», пр-т Незалежнасці, 58-333.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

3
Паляшук / Адказаць
07.05.2020 / 14:29
Трымайцеся хлопцы!!!
3
Гарны хлопец / Адказаць
07.05.2020 / 14:50
Падабаецца гэта крама. Файна, душэўна. Але ж хацелася каб была i магчымасць расплаціцца картамі растэрміноўкi.
5
Василий Коляда / Адказаць
07.05.2020 / 17:26
Лиза огонь!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру