З 1 мая Беларусбанк прыпыняе выдачу крэдытаў на куплю жылля на агульных падставах. Пра гэта Tut.by паведамілі ў кантакт-цэнтры банка.

З 1 мая 2020 года прыём новых заяваў на крэдыты на агульных умовах банка прыпынены, — распавялі ў кантакт-цэнтры Беларусбанка.

Гаворка ідзе пра крэдыты на куплю жылля. У банку ўсё яшчэ можна ўзяць крэдыт на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля. Таксама дзейнічае крэдытная праграма з забудоўшчыкамі-партнёрамі на долевае будаўніцтва жылля, крэдыты на набыццё і будаўніцтва жылля па сістэме будзберажэнняў, крэдыт на набыццё (рэканструкцыю) жылля з выкарыстаннем субсідый на пагашэнне, а таксама крэдыт на будаўніцтва дачы.

На пытанне пра тое, калі будзе адноўлена крэдытаванне на куплю жылля, у кантакт-цэнтры адказалі, што «на бягучы момант такая інфармацыя не паступала».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0