Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі паразважаў пра фінал Кубка Беларусі з брэсцкім «Дынама», што пройдзе 24 мая ва ўмовах пандэміі каранавіруса, паведамляе Tribuna.com.
«Нам трэба гуляць, раз пастаўлена такая задача. Пры гэтым хачу сказаць, што тыя людзі, якія нясуць вахту: медыкі і людзі, якія абслугоўваюць іх і дапамагаюць ім… Калі глядзіш на ўсё гэта, то ў нейкі момант становіцца не да футбола.
Думаем, ці будуць гледачы, ці не будуць на фінале Кубка. Напэўна, лепш бы іх не было. Менавіта для таго, каб не было праблем у людзей, якія ўсё гэта робяць для нас», — сказаў Альшэўскі.
Каментары