Гісторыя11

Што Язэп Драздовіч рабіў на Сатурне? — новая серыя дакументальнага серыяла «Лабірынты» ВІДЭА

У цукерні даваеннага горада Глыбокае Драздовіч у сваёй «касмавізіі» бачыць каралеву Сатурна, якая просіць яго дапамагчы. Сатурніянка кажа, што толькі ягоны геній можа ўратаваць планету ад cмерці ды знайсці яе мужа, караля Сатурна, якога нібыта паглынуў туман.

У новай серыі «Лабірынтаў» «Сатурніянскія хронікі Язэпа Драздовіча» мы выберамся ў вандроўку на іншую планету разам з мастаком і ягоным сябрам, паэтам Міхасём Машарам.

Сёння Язэп Драздовіч — адзін з самых папулярных мастакоў Беларусі, а адмыслоўцы параўноўваюць ягоныя падарожжы на іншыя планеты з навуковымі эксперыментамі псіхолага Карла Юнга.

«Тое, што сам Драздовіч называў касмавізіямі, ці самнамбулічнымі снамі, у навуцы называецца люцыднымі снамі. Люцыдны сон — гэта такі своеасаблівы стан псіхікі, гэта снабачны стан, але ў строгім сэнсе ён не ёсць сон. Ён характарызуецца абуджэннем свядомасці чалавека ў сне. На свой уласны запыт Драздовіч мог перамяшчацца ў прасторы, ён мог трапляць у тыя часткі іншых светаў і планет, у якіх ён хацеў пабываць», — тлумачыць Галіна Горава, мастачка, кандыдат мастацтвазнаўства.

Мастак разам з сябрам Міхасём Машарам выпраўляецца ў небяспечныя прыгоды на дапамогу каралеве Сатурна. 

Падарожжы на далёкія планеты Драздовіч апісваў у сваіх творах мастацтва і літаратуры. Аднак нават сябры смяяліся з мастака, а ягоныя апавяданні пра падарожжы на іншыя планеты лічылі вар’яцкімі выдумкамі. Сам жа Драздовіч сцвярджаў, што ў ягоных аповедах і карцінах няма ніякай выдумкі — толькі тое, што ён сам бачыў на ўласныя вочы.

«Ён лічыў, што валодае дарам яснабачання і дзякуючы гэтаму дару можа ўбачыць вельмі шмат таго, чаго не бачыць іншы чалавек, просты чалавек. І таму ён сапраўды вельмі адрозніваўся ад сваіх аднадумцаў, сваіх калегаў. Ён займаўся творчасцю, якая перш за ўсё паказвала нам ягоны ідэальны свет, які ён ствараў на сваіх палотнах, а не той свет, які ён бачыў вакол сябе», — кажа мастацтвазнаўца Вольга Архіпава.

Паглядзець на непаўторны касмічны свет Язэпа Драздовіча запрашаюць вас героі ды аўтары чарговага фільма з цыклу «Лабірынты».

Глядзець іншыя серыі «Лабірынтаў»

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

Belgee заціснула паміж двума аўтамабілямі. Крыўдная аварыя ў Мінску 3

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць