Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны на трыбунах падчас правядзення парада Перамогі з прычыны складанай эпідэміялагічнай сітуацыі з-за COVID-19 у гэтым годзе не будзе, паведаміў Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак у ходзе перамоваў з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, піша БелТА.

«Мы вельмі акуратна ставімся да гэтага мерапрыемства (парада). Мы прасілі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны (іх ужо засталося зусім няшмат, некалькі тысяч чалавек, і тым ужо больш за 90 гадоў), каб яны не настойвалі на тым, каб мы, як звычайна гэта бывала, адвезлі іх на парад», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, ветэраны не забыты і не абдзелены ўвагай. У перадсвяточныя дні іх асабіста віншуюць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэранам уручаюцца юбілейныя медалі, праведзены прадугледжаныя выплаты.

«Гэта значыць, мы надалі вельмі сур'ёзную ўвагу нашым пазасталым ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Таму думаю, што яны мне даруюць, што я не задаволіў упершыню за 20 з лішнім гадоў (просьбу) прывезці іх на парад. У нас заўсёды было так: мы іх прывозілі, асобная трыбуна, яны з ўнукамі, дзеткамі (хто з кім хацеў) знаходзіліся на трыбуне», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0