Нацыянальная зборная Беларусі правяла чарговы матч у шостай еўрапейскай адборачнай групе да чэмпіянату свету‑2010. Супернікам была каманда Казахстану, якая не так даўно стала членам УЕФА.

Матч праходзіў на цэнтральным стадыёне Алматы. На трыбунах быў бачны і адзін бел‑чырвона‑белы сцяг. Тыя заўзятары, якія назіралі за матчам па тэлевізары, маглі пачуць яшчэ перад пачаткам гульні, як нехта з тэхнічных супрацоўнікаў досыць гучна прамовіў: «Нешта мне х…ва стала». Гэта было ў той момант, калі футбалісты ўшаноўвалі памяць загіблых у Афрыцы балельшчыкаў.

Першы тайм шчыра расчараваў.
Ужо на дзесятай хвіліне найлепшы казахскі футбаліст Руслан Балціеў навесіў са штрафнога, і Рынат Абдулін, апярэдзіўшы Максіма Бардачова, адкрыў лік. Потым падвоіць перавагу казахаў меў магчымасць Нусербаеў, але Жаўноў выратаваў.

Нашы хлопцы шмат атакавалі, але ўдарам Калачова, Стасевіча, Кутузава, Радзівонава неставала трапнасці. У перапынку Бернду Штанге відавочна было пра што пагаварыць са сваімі выхаванцамі.

Дзякуй Богу, у другім тайме клас беларусаў усё ж адбіўся і на выніку. І першым да разгрому казахстанцаў спрычыніўся наш капітан Аляксандр Глеб. Менавіта ён пасля цудоўнай перадачы Цімоха Калачова на 48‑ай хвіліне лік зраўняў. Прайшло ўсяго некалькі імгненняў і ўжо сам Калачоў з вострага вугла адправіў мяч у браму.

Потым варатара Лорыю ва ўпор расстраляў Ігар Стасевіч, гэта ягоны першы гол за нацыянальную каманду. А ўсё той жа Калачоў — герой сустрэчы — нібы ў більярдную лузу закаціў мяч у далёкі вугал.

Напрыканцы сустрэчы яшчэ Віталь Радзівонаў зрабіў лік зусім непрыстойным — 5:1.
З такой перавагай нашы яшчэ ніколі не перамагалі ў гасцявых афіцыйных гульнях.

Бернд Штанге можа быць задаволены лікам, аднак па гульні да зборнай засталося шмат пытанняў.

Асабліва насцярожыла абарона, складзеная выключна з гульцоў БАТЭ, якая дапускала досыць шмат ляпаў.

Наступную гульню наша каманда правядзе 6 чэрвеня ў Гродна супраць Андоры.

00:05

Вечарам у нашай групе прайшлі два матчы Англія — Украіна - 2:1 (Краўч, 29, Тэрры, 84 - Шаўчэнка, 75). Андора — Харватыя - 0:2

Цяпер ў 6‑ай адборачнай групе становішча наступнае: Англія — 15 пунктаў (5 гульняў), Харватыя — 10 (5), Україна — 7 (4), Беларусь — 6 (4), Казахстан — 3 (5), Андора — 0 (5).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?