Арыгінальны жарт на 1 красавіка зрабіў папулярны расійскі сайт bash.org.ru.

У дзень дурняў на партале з’явілася наступная абвестка: «Дарагія чытачы, сардэчна запрашаем у новую версію Башорга! На гэты раз гэта не змены ў дызайне і не новы падзел сайта, а цэлая новая мова. З сённяшняга дня, у рамках дужання з сусветнай дэпрэсіяй і эканамічным крызісам, наш сайт даступны і на беларускай мове. У самай найблізкай будучыні мы плануем запусціць версіі на ўкраінскай, балгарскай, казахскай і, вядома, башкірскай мовах. (Працы па лакалізацыі ідуць дагэтуль, просьба паставіцца з разуменнем.)».

Bash.org — гэта цытатнік расійскага інтэрнэту. Тут збіраюцца розныя вясёлыя гісторыі, прыколы. Досыць вядомы ён і ў Беларусі.
Самае цікавае, што на беларускую мову была перакладзеная не толькі галоўная старонка, а ўвесь сайт цалкам.

Прычым, версія па‑беларуску даступная не толькі з тэрыторыі нашай краіны, але і з другіх краёў.

Характэрна, што шмат расіян палічыла, што іхны любімы сайт пераклалі не на беларускую, а на ўкраінскую мову.

У цэлым жа рэакцыі інтэрнэтчыкаў на такі жарт вельмі пазітыўны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?