Пра гэта сёння заявіў журналістам намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай падчас наведвання сярэдняй школы №159 Мінска, паведамляе БЕЛТА.
«Па-першае, гэта чацвёртая чвэрць. Па-другое, усе педагогі ведаюць узровень падрыхтоўкі сваіх вучняў і наколькі яны могуць вырасці да канца навучальнага года. З атэстацыяй школьнікаў пытанняў не павінна ўзнікнуць. У любым выпадку ўсе будуць атэставаныя і мы будзем падыходзіць да гэтага індывідуальна», — сказаў Аляксандр Кадлубай.