president.gov.by

president.gov.by

5 мая кіраўнік краіны наведаў рэспубліканскі палігон для выпрабаванняў мабільных машын Аб'яднанага інстытута машынабудавання Акадэміі навук. Аляксандр Лукашэнка не толькі падзяліўся новымі лічбамі па колькасці хворых, але і даў прагноз, калі гэта ўсе скончыцца, паведамляе ягоная прэс-служба.

Кіраўнік краіны распавёў, што пакуль з дзіўнай дакладнасцю спраўджваецца прагноз, дадзены раней беларускімі спецыялістамі: «Дай бог, каб нам прайсці гэты перыяд так, як мы спрагназавалі. Мы зараз залезлі наверх. Ледзь-ледзь упалі. І дай бог, каб было так, мы спакойна праз месяц скончым гэтую эпапею», — сказаў ён.

Ранейшыя прагнозы

31 сакавіка. Лукашэнка: Мы ўжо на піку, і малю Бога, каб да Вялікадня ён пайшоў уніз 

9 красавіка. Каранік: Пік эпідэміі прагназуецца ў канцы красавіка — пачатку мая

14 красавіка. Прагноз Мінздароўя: Цягам двух-трох тыдняў штодзень будзе прырастаць па 350 выпадкаў каранавіруса

19 красавіка. Мінздароўя: Захворванне на каранавірус павінна зніжацца ў наступныя 3-4 тыдні

3 мая. Лукашэнка: Нам трэба вытрымаць да пачатку лета 

4 мая. Эпідэміёлаг Сушчэвіч. Пік будзе дасягнуты ў 20-х чыслах мая

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0