БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка сёння адзначыў, што ў Беларусі на 5 мая каля 12,4 тысячы пнеўманій рознай этыялогіі, паведамляе «Звязда».

«З іх толькі 1008 чалавек класіфікуюцца як цяжкахворыя… Гэта ўсяго восем працэнтаў. Цудоўны вынік. Каля васьмі (працэнтаў) у нас заўсёды круцілася, гэта заўсёды была лічба цяжкахворых на пнеўманію ад агульнай колькасці пнеўманій», — аргументаваў кіраўнік дзяржавы.

Галоўным для ратавання людзей з запаленнем лёгкіх беларускі лідар лічыць наяўнасць дастатковай колькасці апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. На сёння іх у краіне дзве з паловай тысячы, хутка паступяць яшчэ закупленыя. Плюс 500 наркозна-дыхальных апаратаў, якія таксама можна выкарыстоўваць для ШВЛ.

«Сёння на ШВЛ — 240 чалавек. Гэта дзевяць з паловай працэнта ад наяўнасці (апаратаў) ШВЛ! Тое, ад чаго паміралі людзі ў Італіі, Іспаніі, Францыі, Вялікабрытаніі, — адсутнасць ШВЛ. У нас толькі дзесятая частка на сёння задзейнічана. Дык да чаго ўвесь гэты шум?» — задаў рытарычнае пытанне кіраўнік краіны.

«Вельмі важнае пытанне — гібель людзей, — дадаў ён. — Гэта катастрофа — нават адзін чалавек. У нас на сёння на раніцу было каля сотні тых, хто загінуў».

Лукашэнка патлумачыў, што далёка не па ўсіх памерлых ёсць вынікі паталагаанатамічнай экспертызы, некаторыя людзі, якія загінулі і трапілі ў статыстыку ахвяр кавіду, як потым высветлілася, мелі іншыя прычыны смерці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0