05.05.2020 / 16:38

«Беларуськалій» перастаў фінансаваць хакейнае «Дынама» 25

Пра гэта распавёў генеральны дырэктар «Дынама» Дзмітрый Баскаў, каментуючы сітуацыю з сыходам капітана Андрэя Касціцына, паведамляе сайт клуба.

hcdinamo.by

«Перш, чым прыняць гэтае рашэнне, Андрэй абмеркаваў яго са мной. І сам гулец, і клуб былі гатовыя працягнуць супрацоўніцтва, але са студзеня наш асноўны партнёр «Беларуськалій» прыпыніў падтрымку клуба, утварыліся даўгі па заробках гульцоў за мінулы сезон. […] На жаль, у нас няма магчымасці ўтрымаць аднаго з лідараў беларускага хакея. Мы не можам апэраваць канкрэтнымі сумамі і браць на сябе гарантыі не толькі па кантракце Андрэя, але і па пагадненнях з іншымі вядучымі гульцамі. Проста цяпер пытанне аб бюджэце вельмі негатыўна адбіваецца на нашай селекцыйнай кампаніі ў цэлым. Я прадпрымаю ўсе магчымыя дзеянні, знаходжуся ў пошуку крыніц фінансавання. Упэўнены, выхад будзе знойдзены», — сказаў Баскаў.

«Дынама» мінулы сезон у КХЛ праваліла. Чарговы раз паўстала пытанне мэтазгоднасці прысутнасці клуба ў лізе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
05.05.2020 / 17:17
С.Калiнкiна даўным даўно напiсала артыкул "Хоккейное бремя страны". Ён актуальны i сёння!
3
Андрэй Дынько / Адказаць
05.05.2020 / 17:37
Як жа мы цяпер?
1
HENRIK KWINTA / Адказаць
05.05.2020 / 17:46
......Уверен, выход будет найден»- наураци вы як и "лепшы хакенист" усих часоу и народау самы вялики ПАЗОР НАЦЫИ.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру