У горадзе Шарджа ў аднайменным эміраце ААЭ загарэўся 48-павярховы хмарачос, паведамляе BBC.
Цяпер некалькі пажарных брыгад удзельнічаюць у тушэнні пажару. Ратавальнікамі былі выкарыстаныя беспілотнікі з мэтай агледзець асобныя паверхі.
Жыхароў будынка эвакуіравалі. Аб пацярпелых не паведамляецца.