У Віцебскай вобласці не засталося ніводнага раёна, дзе б не фіксавалі выпадкі заражэння каранавірусам, пішуць Народныя навіны Віцебска.

У аўторак раённая газета «Кліч Радзімы», паведаміла, што ў Шаркаўшчынскім раёне зафіксавана 7 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Прычым 4 пацыенты ўжо паправіліся, гэта значыць, яны захварэлі як мінімум два тыдні таму, а інфармацыя аб эпідэміялагічнай сітуацыі была апублікавана толькі 5 мая. Таксама ў гэтым раёне на COVID-19 захварэў адзін з медыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0