Грамадства6262

Расійскі «Першы канал» заявіў пра рэзкае пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі і даў слова жыхарам Стоўбцаў ВІДЭА

У расійскіх тэленавінах выйшаў сюжэт пра няпростую эпідэміялагічную сітуацыю ў Беларусі. 

«Сусветная арганізацыя аховы здароўя заклікае ўлады Беларусі перанесці ўсе масавыя мерапрыемствы і ўзмацніць жорсткасць абмежавальных мер па барацьбе з каранавірусам. Нядаўнія велікодныя службы і рэспубліканскі суботнік закончыліся чарговай успышкай захворвання, — паведаміў расійскі тэлеканал. — Беларусь ужо на трэцім месцы ва ўсёй Еўропе па прыросце выяўленых выпадкаў COVID-19 на душу насельніцтва. Хоць і гэтая афіцыйная статыстыка ў мясцовых жыхароў не выклікае даверу», — перадае карэспандэнт «Першага канала».

У сюжэце журналіст гутарыць з некалькімі жыхарамі Стоўбцаў, чые родныя памерлі. Пра большасць з гэтых гісторый «Наша Ніва» ўжо пісала.

У якасці ілюстрацыі «свежых пахаванняў» паказваюць панарамны план могілак у Стоўбцах — і магілу дзяўчыны, якая насамрэч загінула ў аўтакатастрофе ў лістападзе 2019 года.

Слова далі і жыхарам горада.

Уладзімір Язвінскі расказаў, што яго жонка працавала ў харчаблоку бальніцы і сама захварэла. Тэст на COVID-19 жанчына здала яшчэ ў канцы красавіка, але выніку не ведае дагэтуль.

Сяргей Лубчонак перахварэў на пнеўманію. «Сімптомы [каранавіруса] былі. Але тэсты ўсе адмоўныя. Але гэта на словах. Я гэтых вынікаў тэстаў не бачыў. Але доктар казаў, што на 99,9% гэта быў каранавірус», — расказаў Сяргей Лубчонак.

Мама Алены Зяноўка Ядвіга Пархімовіч памерла 22 красавіка. І хоць, па словах жанчыны, каранавірус быў пацверджаны, у пасведчанні аб смерці паказалі іншую прычыну.

«Хавалі ў закрытай труне, у нас напісалі ў даведцы — сардэчная недастатковасць», — расказвае Алена Зяноўка.

«На гэтым фоне становіцца зразумела, чаму многія не давяраюць методыкам падліку, якія выкарыстоўвае беларускае Міністэрства аховы здароўя. Але нават згодна з апублікаванай афіцыйнай статыстыкай выходзіць, што Беларусь па прыросце выяўленых выпадкаў каранавіруса на душу насельніцтва даўно абагнала ўсіх суседзяў і выйшла на трэцяе месца ў Еўропе», — адзначае расійскі тэлеканал.

«Колькасць хворых расце ў геаметрычнай прагрэсіі. Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе ўзмацненне строгасці мер фізічнага дыстанцыявання і перанос усіх масавых мерапрыемстваў», — адзначае пастаянная каардынатарка ААН у Рэспубліцы Беларусь Іаана Казана-Вішнявецкі.

«Падобныя заклікі гучаць ужо даўно. Але для ўладаў гэта не стала падставай закрыць прадпрыемствы, школы і рэстараны і не перашкодзіла правесці ў Беларусі шматлюдныя велікодныя службы і рэспубліканскі суботнік. Чым гэта ўсё абярнулася, можна меркаваць па відэа, знятым на тэлефон пацыентам адной з бальніц Віцебска, — перадае расійскі канал, — «Загружаны ўвесь горад пнеўманіяй! Амаль усюды карона! Хворых падзець няма куды, учора ўжо прывезлі чыста адны кароны пацверджаныя ў хірургічнае аддзяленне. Забілі. Класці няма куды», — кажа доктар на відэа, знятым у палаце.

Каментары62

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць