Каранавірус SARS-CoV-2, які з'яўляецца прычынай хваробы COVID-19, хутка пашыраецца паміж людзьмі праз тое, што спалучае ў сабе геномы розных па ўласцівасцях іншых каранавірусаў. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Корнелскага ўніверсітэта ў ЗША. Вынікі іх даследавання апублікаваныя ў часопісе Journal of Molecular Biology, піша rbc.ru.

Мікрабіёлагі параўналі структуру новага каранавіруса з іншымі каранавірусамі і выявілі, што 96% яго геномнай паслядоўнасці супадаюць з геномам SARS-CoV-1 — вірусам атыповай пнеўманіі, які пашыраўся ў 2003 годзе. Пры гэтым у яго ёсць рысы дабраякаснага чалавечага каранавіруса HCoV-HKU1.

Адзначаецца, што вірус атыповай пнеўманіі не вельмі заразны, але валодае высокай смяротнасцю (каля 10%). HCoV-HKU1, у сваю чаргу, наадварот, высоказаразны, але амаль бясшкодны. Гэта спалучэнне робіць новы каранавірус вельмі заразным і небяспечным для здароўя, падсумоўваюць навукоўцы.

Аўтары даследавання прыйшлі да высновы, што вірус, які выклікае COVID-19, небяспечны для прыматаў, катоў, тхароў і норак, бо іх клеткі маюць рэцэптары, падобныя да чалавечых.

У сакавіку навукоўцы з Нацыянальнага інстытута алергічных і інфекцыйных захворванняў ЗША паведамілі, што каранавірус здольны захоўваць заразнасць на адкрытым паветры на працягу некалькіх гадзін.

На некаторых паверхнях, напрыклад, на кардоне, вірус застаецца заразным на працягу 24 гадзін. На пластыку і нержавеючай сталі вірус будзе заразны на працягу некалькіх сутак. На медзі каранавірус трымаецца каля чатырох гадзін, а ў паветры — тры гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0