Былы вядучы АНТ, а цяпер дэпутат Палаты прадстаўнікоў Тэнгіз Думбадзэ расказаў у інтэрв'ю «Нашай Ніве» пра крыўду на цяперашняга кіраўніка канала Марата Маркава.

Тэнгіз Думбадзэ

Тэнгіз Думбадзэ

Пасля прызначэння Маркава з эфіру АНТ знікла праграма «Дыхание планеты» — у ёй Думбадзэ катаўся па гарачых кропках свету. Былі праграмы з Пакістана, Сірыі, Прыднястроўя.

Марат Маркаў

Марат Маркаў

«НН»: Ваша перадача «Дыхание планеты» — праект для небагатага беларускага тэлебачання — унікальны. Гэта вы прыдумалі самі?

ТД: Мы спачатку рабілі з Кісялём праект «Пятнаццаць», праехалі па ўсіх постсавецкіх рэспубліках. Ён быў паспяховы. І пасля я прапанаваў праект дакументальных фільмаў па ўсім свеце: мала палітыкі, больш пазнавальнасці, каб розныя аўтары здымалі. Ён пагадзіўся.

І гэта гонар мой. Тады АНТ меў магчымасці, уявіце: кожны панядзелак мы пяць здымачных груп адпраўлялі па свеце!

І прыемна, што разнастайная геаграфія была, я хачу сказаць дзякуй усім, хто працаваў над праектам. Але, на жаль, сённяшняе кіраўніцтва першае, што зрабіла, — закрыла гэты праект.

«НН»: Чаму?

ТД: Не ведаю. Гэта на сумленні Маркава хай будзе. Але мне было вельмі крыўдна.

«НН»: Як вам Маркаў увогуле як кіраўнік канала?

ТД: Не ведаю, не магу шмат казаць. Меў стасункі з ім вельмі рэдка, таму не ведаю. Ёсць пытанні, але не магу ўсё казаць.

Але крыўдна, што не далі магчымасць мне працаваць, бо я шмат што мог і хацеў зрабіць. Апошнія тры гады на АНТ усе мае праекты на 90% рабіліся маімі знаёмымі і сябрамі, я маю на ўвазе, пераезды, жыллё. Не бюджэтныя грошы траціліся. І за гэта мне нават не сказалі дзякуй нармальна.

«НН»: Чаму пасля вы вырашылі ісці ў дэпутаты?

ТД: Па-першае, у палітыцы я 30 гадоў, даўно. Па-другое, мне было вельмі сумна на АНТ, гэта было ўжо не маё.

«НН»: А сёння ў дэпутацкім крэсле вам весела?

ТД: Я сябе больш камфортна адчуваю нават у такіх умовах, бо на АНТ мне было вельмі сумна. Бо мне не давалі працаваць. Не давалі! Я мусіў упрошваць, маліць! Думбадзэ павінен быў па запісе хадзіць да Маркава — для мяне гэта было абразліва.

Чытайце. Пра каранавірус, парад на 9 мая і «Саакашвілі пад кайфам». Вялікая гутарка з адзіным дэпутатам у масцы Тэнгізам Думбадзэ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1