Каранавіруснай інфекцыяй можна заразіцца пры яе траплянні на валасы. Пра гэта паведаміў расійскі доктар медыцынскіх навук, прафесар Анатоль Альтштэйн, піша rbc.ru.

Па словах Альтштэйна, на валасах вірус можа трымацца на працягу двух або трох сутак.

«Таму рэкамендуюць насіць галаўныя ўборы. На валасах жа трымаецца, а галаўны ўбор вы здымаеце, калі прыходзіце дадому», — адзначыў Альтштэйн.

Падчас шпацыраў для зніжэння рызыкі заражэння варта насіць маскі, нагадаў Альтштэйн. Пры гэтым у малалюдных месцах дастаткова выконваць сацыяльную дыстанцыю ў некалькі метраў, адзначыў вірусолаг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0