У Мінску некалькі грамадскіх аб'яднанняў хацелі правесці 9 мая акцыю «Бессмяротны полк». Мінгарвыканкам патлумачыў, што гэтага не варта рабіць праз эпідсітуацыю з COVID-19. Вось які адказ прыйшоў арганізатарам. Піша TUT.BY. 

«Бессмяротны полк» у Мінску летась. Фота Надзеі Бужан. 

«Бессмяротны полк» у Мінску летась. Фота Надзеі Бужан. 

Мерапрыемства, як заявілі арганізатары, на 5 тысяч чалавек збіраліся правесці РГА «За Саюз і Камуністычную партыю Саюза», Мінскі гарадскі камітэт патрыятычнага ГА «Айчына» і Мінская гарадская арганізацыя «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць».

«У мэтах прафілактыкі і мінімізацыі распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19», Мінгарвыканкам у сваім лісце рэкамендуе ўстрымацца ад масавага мерапрыемства.

Пры гэтым гарадскія ўлады спасылаюцца на ўласнае рашэнне ад 7 красавіка №1069, у якім прапісаныя меры па прафілактыцы захворвання.

«Звяртаем Вашу ўвагу, што правядзенне мерапрыемстваў акцыі «Бессмяротны полк» у Расійскай Федэрацыі ў бягучым годзе пройдзе ў фармаце анлайн, у тым ліку ў рэжыме «сацыяльнага дыстанцыявання» і «самаізаляцыі» пад агульным дэвізам «Бяссмяротны полк дома», — пазначана ў адказе Мінгарвыканкама. Падобным чынам рэкамендуюць зрабіць і ў Мінску.

Улады нагадваюць: за несанкцыянаванае мерапрыемства могуць прыцягнуць да адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0