Грамадства66

«Усе раз'ехаліся. Няма каму праводзіць». Мінздароўя не сустракалася з журналістамі з 24 красавіка, не адказвала на пытанні з 17 красавіка

«Усе раз'ехаліся. Няма каму праводзіць» — такі лапідарны адказ дала прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Ваніна на пытанне журналістаў, ці адбудзецца 8 мая камунікацыя адказных асоб Міністэрства з журналістамі.

Пазней 8 мая ў тэлеграм-канале Мінздароўя з'явілася паведамленне, што міністр Уладзімір Каранік разам з галоўнай доктаркай Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Ірынай Абельскай ды іншымі кіраўнікамі са сферы аховы здароўя ўсклалі кветкі да помніка чырвонаармеўцаў, якія загінулі каля вёскі Падгор'е Мінскага раёна ў чэрвені 1941 года.

Уладзімір Каранік з букетам
Ірына Абельская з вянком

Апошні раз брыфінг у Міністэрстве адбыўся 24 красавіка. Тады намесніца міністра Алена Богдан зачытала падрыхтаваную інфармацыю і адмовілася адказваць на пытанні карэспандэнтаў.

Перад тым прэс-канферэнцыя адбылася 17 красавіка з удзелам міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка. На ёй ён і яго калегі прыкладна 45 хвілін выступалі з уступнымі словамі, пасля чаго каля 10 хвілін адказалі на некалькі пытанняў журналістаў — пры гэтым выбіралі самі, хто можа задаць пытанні.

Тая прэс-канферэнцыя скончылася пратэстамі. Сын памерлага ў Барысаве фельчара звінаваціў міністра ў хлусні наконт яго бацькі. Міністр заявіў, што ў прычыне смерці гэтага медработніка яшчэ трэба разабрацца, на што сын прадэманстраваў пасведчанне аб смерці таты з указаным у ім COVID-19.

Чытайце таксама: «Каго вы спрабуеце падмануць? Што за кончаная дзяржава?» Сын памерлага фельчара паказаў Караніку пасведчанне аб смерці таты

Акрамя таго, журналісты выявілі, што названыя міністрам Каранікам лічбы хворых па раёнах Віцебскай вобласці ў разы разыходзяцца з колькасцю, абвешчанай у той жа дзень мясцовымі ўладамі.

У большасці еўрапейскіх краін у час пандэміі ўпаўнаважаныя асобы санітарных службаў штодзённа інфармуюць грамадскасць пра сітуацыю. У многіх краінах кіраўнікі ведамства робяць гэта асабіста. Статыстыка, у тым ліку па раёнах, не складае ў іншых еўрапейскіх краінах таямніцы.

Па афіцыйных звестках, па стане на 7 мая ў Беларусі зафіксавана больш за 20 тысяч выпадкаў каранавіруса. 

Мяркуючы па той інфармацыі, якая даходзіць у СМІ, найгоршая сітуацыя склалася ў Віцебскай вобласці, Мінску, Стоўбцах (Мінская вобласць), Баранавічах, Лунінцы (Брэсцкая вобласць), Гомелі, Буда-Кашалёве (Гомельская вобласць), Барысаве (Мінская вобласць). У Гродзенскай вобласці трывожныя весткі прыходзяць з Навагрудка. Прычым, як можна зрабіць выснову, супастаўляючы наяўныя звесткі, у многіх рэгіёнах колькасць пнеўманій у шмат разоў перавышае як звычайныя для гэтага сезона паказчыкі, так і афіцыйна зарэгістраваную колькасць выпадкаў каранавіруса. Апошнія афіцыйныя звесткі пра загружанасць бальніц і колькасць шпіталізаваных пацыентаў з пнеўманіяй прагучалі 2 мая — тады іх было 12 800. Усе наступныя дні колькасць выяўленых выпадкаў каранавіруса ў разы перавышала колькасць вылечаных хворых. 

Учора стала вядома, што да прыёму каранавірусных хворых рыхтуюць яшчэ адну бальніцу — Мінскую абласную клінічную ў Бараўлянах.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай5

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі14

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

«Вагнер» завербаваў людзей у Лондане, каб тыя выкралі расійскага бізнэсмена Чычваркіна. Адзін з іх перапісваўся з «Minsk KGB»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай5

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць