Да правядзення «антыпараду пратэсту» ў Бабруйску супраць дыктатуры і правальнай эканамічнай і сацыяльнай палітыкі ўладаў заклікаў відэаблогер Сяргей Ціханоўскі. Але 6 мая блогера затрымалі і пасадзілі на 15 сутак.

Прыхільнікі Ціханоўскага хацелі прыпаркавацца ўздоўж дарогі ці ехаць з мінімальнай хуткасцю, уключыць аварыйку і націснуць гукавы сігнал.

Міліцыя з раніцы пастаралася перакрыць дарогі, а ў Мар'інай Горцы быў затрыманы аператар «Белсата» Аляксандр Баразенка, які ехаў у Бабруйск здымаць акцыю.

Але некалькі машын усё ж праехалі па Бабруйску сігналячы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0