За мінулыя суткі ў Паўднёвай Карэі было выяўлена 34 новыя выпадкі заражэння каранавірусам — гэта рэкордная колькасць за апошні месяц, піша Yonhap.

Па папярэдніх даных, такі рэзкі рост выяўленых выпадкаў звязаны з маладым чалавекам, які ў ноч з 1 на 2 мая, праігнараваўшы падазрэнне на наяўнасць інфекцыі, наведаў некалькі начных клубаў у раёне Ітэвон у Сеуле, дзе кантактаваў з вялікай колькасцю людзей.

Для прадухілення распаўсюджвання віруса і новай успышкі эпідэміі ўлады распарадзіліся знайсці наведвальнікаў тых устаноў — каля 1,5 тысячы чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0