Апошнімі днямі ў Беларусі адбываліся затрыманні і выклікі ў міліцыю прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і корміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста.

Фота: belsat.eu

На вечар 9 мая праваабаронцы дакладна валодаюць інфармацыяй пра 46 актывістаў і прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага, якія зараз знаходзяцца за кратамі. З іх 17 чалавек асуджаны на арышты тэрмінам ад 2 да 15 сутак (у іх ліку і Сяргей Ціханоўскі, які адбывае арышт, прысуджаны яму яшчэ ў студзені). Суды праходзілі ў пяці гарадах: Гомелі, Віцебску, Лідзе, Гародні, Магілёве. Агульная колькасць атрыманых сутак — 132. У ізалятарах 29 чалавек чакаюць судоў. Агулам пасля затрымання блогера Ціханоўскага 6 мая за тры дні па ўсёй краіне былі затрыманы каля 100 чалавек.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?