10.05.2020 / 22:53

Дзве стратэгіі кадыфікацыі беларускай мовы, або Паляванне на ведзьмаў як панацэя ад усіх бедаў 2

Часта людзі, якія любяць беларускую мову, адно аднога люта ненавідзяць і, само сабою, падазраюць ува ўсіх смяротных грахах. І нават… у нелюбові «да нашай бацькавай спрадвечнай мовы».

Як так магло стацца? Адкуль такая варажнеча? Вядома, можна было б спісаць на наш звадлівы нацыянальны характар… Але характар характарам, а як толькі пачынаецца моўная спрэчка, жарсці распаляюцца… Можна было б растлумачыць і так: вайна з «ерэтыкамі» заўжды была больш жорсткая, чым вайна з «нявернымі», але… адкуль тыя «ерэтыкі»? Вось у гэтым тут і штука!

Для аднаго боку жупел — «русіфікацыя», для другога жупел — «разбурэнне нормаў»… І кожнаму здаецца: от заб’ю яго, гада, і беларуская мова акрыяе. Праўда, у наш час нязгодных фізічна не забіваюць. Дубіна стала віртуальнаю, а ў прынцыпе… прынцып той самы: раструшчыць галаву кожнага, хто не разумее, у чым панацэя.

Артыкул Юрыя Пацюпы чытайце на Gazeta.arche.by.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

5
Крэйзі / Адказаць
12.05.2020 / 02:58
Пачаў чытаць і не дачытаў, бо ўвогуле ледзь разумею, пра што размова. Агулам няма з кім па-беларуску размаўляць у наваколлі было ў Беларусі, а нехта разважае пра такія рэчы, як кадыфікацыя стандартнага моўнага варыянту. Не ведаю, што астатнія думаюць, а я ад такіх працэсаў адарваны.
2
Алег С. / Адказаць
12.05.2020 / 22:53
Сутнасць артыкула - пра супрацьстаянне русіфікатараў і захавальнікаў спрадвечных моўных традыцый. Пакуль існуе русіфікацыйны ўплыў, першыя "падточваюць" другіх.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру