У аўторак чакаецца рэзкае змяненне надвор'я, пацвердзілі БелТА ў Гідрамеце.

Пройдуць дажджы, ноччу па паўночным захадзе, а днём месцамі па краіне з мокрым снегам. Дзе-нідзе чакаюцца моцныя ападкі, а па Гомельшчыне — навальніцы. Істотнага дыскамфорту будзе дадаваць моцны парывісты вецер.

Чакаюцца вялікія разбежкі ў тэмпературах. Уначы ад +1 на паўночным захадзе да +15 на Гомельшчыне, месцамі на паўночным захадзе замаразкі да -1.

Днём будзе +5..+11, на паўднёвым усходзе — +12..+18, месцамі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях — +19..+22.

У сераду, 13 мая, стане яшчэ халадней. Уначы +1..+5, месцамі замаразкі да -3. Днём будзе +9..+16.

Да пятніцы захаваецца няўстойлівае надвор'е з паніжаным тэмпературным рэжымам (на 4-6 градусаў ніжэй за норму) і высокай верагоднасцю начных замаразкаў, магчымы мокры снег. Днём усяго +8..+15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0