11.05.2020 / 14:57

Мінгарвыканкам паказаў, як цяпер выглядаюць станцыі трэцяй лініі метро ФОТЫ 16

Да запуску трэцяй лініі метро ў Мінску застаецца менш як два месяцы, на станцыях вядуцца аддзелачныя работы. У Telegram-канале Мінгарвыканкама «Мінск. Афіцыйна» паказалі, як яны выглядаюць на бягучым этапе будаўніцтва.

На «Кавальскай Слабадзе» пасля завяршэння аддзелачных работ спецыялісты займаюцца мастацкім афармленнем і наладкай сістэм бяспекі, відэанагляду.

Інтэр'ер станцыі выкананы ў цёмна-карычневых тонах з адценнем бронзы, столь — светлага пясочнага колеру. У вестыбюлі і над платформай установяць дэкаратыўныя каваныя разеткі. Іх размесцяць асіметрычна восі станцыі. Граніт на платформе таксама выкладзены ў стылі асіметрыі. Гэта галоўнае адрозненне «Кавальскай Слабады» ад астатніх станцый, дзе прытрымліваліся сіметрыі.

Асновай афармлення і дэкору станцыі «Вакзальная» стала тэма падарожжаў. На платформе ўжо сабралі скульптуру «Дрэва дарог», чакаецца яшчэ афарбоўка.

Асноўныя колеры - чорны і белы. У аздабленні вестыбюля выкарысталі шмат шкла. Цяпер пачалі ўстаноўку свяцільняў. Навінка станцыі - травалатары ў двух пераходах, якія злучаюць «Вакзальную» са станцыяй «Плошча Леніна». Тут устанавілі чатыры дарожкі па 50 м, а ў напрамку назад - тры па 180 м. У пасажыраў будзе выбар - пераадолець гэту адлегласць пешшу альбо з дапамогай травалатара.

На станцыі «Юбілейная плошча» таксама праходзяць аддзелачныя работы. Сцены пафарбаваны ў чырвоны колер, лёгкасці платформе надае белая падвесная столь. Засталося абліцаваць калоны — яны будуць бэжавага колеру. У пешаходных пераходах, якія звяжуць станцыю з «Фрунзенскай», таксама ўстановяць травалатары, але ўжо не такія вялікія, як на «Вакзальнай». Адзін даўжынёй 24 м, а другі - 45 м. Асобных уваходаў на станцыю не прадугледжана. Трапіць на яе можна будзе праз «Фрунзенскую».

Галоўная асаблівасць станцыі «Плошча Францішка Багушэвіча» ў тым, што тут наогул няма лесвіц. Трапіць з падземнага пераходу на платформу пасажыры змогуць толькі па эскалатарах. Дарэчы, яны беларускай вытворчасці, выпускаюцца ў Салігорску. Сцены на станцыі шакаладнага колеру, абліцоўка калон малочнага адцення. Вентшахты ўпрыгожаць скульптурамі «Ткацкі станок» і «Кніга беларуская» з цытатамі Францішка Багушэвіча.

«Асаблівасць 3-й лініі метро — гэта ахоўныя экраны з аўтаматычнымі дзвярамі. Яны будуць адкрывацца адначасова з дзвярамі поезда, які прыбывае», — звярнулі ўвагу ў Мінгарвыканкаме.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

3
Ruski Litvic / Адказаць
11.05.2020 / 15:35
Яны будуць адкрывацца адначасова з дзвярамі поезда, які прыбывае
https://nn.by/?c=ar&i=251548


Усё ж "поезд" у значэньні цягніка - гэта русізм (няхай і слоўнікавы), беларускае слова поезд адпавядае расейкаму "состав" ("састаў" - яшчэ адзін русізм).

А новыя станцыі выглядаюць няблага, хоць цяпер цалкам зразумела да чаго напраўду прымеркавалі іх адкрыцьцё.
2
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
11.05.2020 / 20:11
Ну. Главно что нет звёзд. Портретов вождей.
5
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
11.05.2020 / 20:14
Кругом улицы Ломоносова, Ленина, Пушкина, Дзержинского, Марата и дак далее. Что эти люди хорошего сделали для РБ?! По этому хорошо что этого там нет.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру