Супрацоўнікі міліцыі ў судзе Савецкага раёна затрымалі актывіста Пятра Маркелава, піша spring96.org са спасылкай на твітар ЗБС.

Пятро затрыманы па арт. 23.4 КаАП (непавінавенне законнаму патрабаванню). Нібыта яго затрымалі за тое, што ён ляжаў у судзе на лаўцы і не хацеў даваць дакументы.

8 мая «Моладзевы блок» зладзіў акцыю з труной падчас генеральнай рэпетыцыі парада. Актывісты праз сваю акцыю хацелі звярнуць увагу на небяспеку наведвання масавых імпрэзаў у Дзень Перамогі ў Мінску. Некалькі чалавек былі затрыманыя 9 мая, сёння іх павінны былі судзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0