12.05.2020 / 11:16

Лукашэнка: Метадам Беларусі па рэагаванні на каранавірус ужо скарысталіся і іншыя дзяржавы 28

Пра гэта Лукашэнка звярнуў увагу сёння на нарадзе ў Мінску, перадае БЕЛТА.

«Сітуацыя ў Беларусі сёння з вірусамі і іншымі захворваннямі, якіх у нас хапала і хапае, цярпімая. Мы не кажам, што ў нас усё добра, што мы ўжо бога за бараду ўзялі.

Не. Але той метад, якім мы карыстаемся ўжо трэці месяц, прыносіць свой плён. І гэтым метадам, гэтым шляхам скарысталіся і іншыя дзяржавы. Паглядзіце на заходнія краіны: паволі адкрыліся, пачала працаваць эканоміка, а гэта мільёны людзей. І ў той час як смяротнасць у іх за суткі перавышае ўсіх памерлых (ад хвароб, абцяжараных каранавірусам) у Беларусі за гэтыя тры месяцы», — заявіў беларускі лідар.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
paleshuk / Адказаць
12.05.2020 / 11:24
Свайго старэйшага брата паўтарае. Той тэж брэша "про уникальный опыт, который перенимают другие страны".
1
ooo / Адказаць
12.05.2020 / 11:30
Хто?
1
Жвір / Адказаць
12.05.2020 / 11:30
Čamu jon nia kaža, što inšyja dziaržavy spačatku ūziali sytuacyju pad kantroļ, uvioūšy karantyn i strohija abmiežavaņni, i toļki paslia pačali pavoļna aslabliac` previentyūnyja miery. 

Hetaha nie bylo zrobliena ū Bielarusi. Sytuacyja ū Bielarusi nie kantraliujecca dy idzie samaciokam. Statystyka šeļmujecca, dzielia zachavaņnia tvaru uladam i asabista Lukašenku.
Liudzi nia viedajuc` sapraūdnaha stanovišča z raspaūsiudam chvaroby ū krainie, nia viedajuc` jaho i ūlady... 

Heta i josc` toj samy mietad Bielarusi, jakim skarystalisia niejkija inšyja dziaržavy ? Vam nie soramna ???
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру