05.04.2009 / 08:53

Дзе памяць пра ахвяры? з пошты Рэдакцыі 4

Калі забілі гаўляйтэра Кубэ, у Мінску расстралялі больш за чатыры тысячы насельніцтва. Ачапілі тры вуліцы і знішчылі. Дык вось, дзе ёсць памяць аб гэтых ахвярах? Ніводнага помніка і слова пра гэта.

Да вайны ў Мінску жыла каля 250 000 насельніцтва. У вызваленым Мінску засталося 37 000. У эвакуацыю з’ехала недзе 5%. Куды дзеліся астатнія насельнікі?

Я нарадзіўся ў 1931 годзе. Наша сям’я ў Мінску жыве з 1935 году. Пражылі ўсю акупацыю ў Мінску на вуліцы Цнянскай. Я ўжо быў падлетак, добра памятаю тыя часы.

У Мінску захопнікі ўстанавілі такія правілы — за нямецкага забітага салдата забівалі 10 жыхароў, за афіцэра — 100 жыхароў.

Калі забілі гаўляйтэра Кубэ, у Мінску расстралялі больш за чатыры тысячы насельніцтва. Ачапілі тры вуліцы і знішчылі. Дык вось, дзе ёсць памяць аб гэтых ахвярах? Ніводнага помніка і слова пра гэта.
Так, ёсць помнікі героям вайны, аб гэтым пішацца. Пішацца аб ахвярах гета. Да вайны Мінск меў 45% насельніцтва габрэяў. У Мінску загінула каля 200 000. Палова — габрэі ў гета, палова — астатнія такія ж насельнікі Мінску: старыя, дзеці, жанчыны. Дзе памяць аб гэтым? Я звяртаўся з гэтым пытаннем у афіцыйныя газеты, на тэлебачанне. Маўчаць. Чаму маўчаць? Проста дзіўна. У гэтым годзе 65 гадоў вызвалення Беларусі.

Пара пра гэтыя ахвяры і сказаць.

Анатоль Наліваеў, Мінск

0
Камрад штурмавы / Адказаць
05.04.2009 / 11:02
А дзе ж памяць пра Вільгельма Кубэ, нявінную ахвяру камуністычнага тэрору?
0
Уладзiмiр / Адказаць
05.04.2009 / 15:52
Хай яго в Нямеччыне успамiнаюць
0
Стары / Адказаць
05.04.2009 / 18:12
Думаю, што пытаньне ў тым, што пры гэтым трэба таксама вызначаць месцы пахаваньняў забітых заложнікаў, а таксама растраляных ды павешаных падпольшчыкаў і партызанаў. Хутчэй за ўсё гэтыя месцы вядомыя, але, як і многія іншыя цывільныя могілкі ў Менску ды іншых гарадах яны проста зруйнаваныя, забудаваныя і г.д. у пасьляваенны час. Сёняшняй вертухайскай уладзе, якая, напрыклад, пасьпела забудаваць толькі за апошнія гады даўнія яўрэйскія могілкі на Нямізе, гэта тым болей непатрэбна. Музей гісторыі Айчыннай вайны руйнаваць сабраліся. Яны любіць ня могуць нават мёртвых...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру