Мяч на цэнтры. Судзейскі свісток.
    І гульня, як віхор, дух займае.
    Вось мне пас, і з мячом першы крок,
    І трыбуны інтрыга трымае.
    Я каметай імчуся ў штрафную,
    Мо хутчэй, чым любая з камет,
    За плячыма — выразна чую —
    Абаронца мне дыхае ўслед.
    Вось той момант, той міг не бясконцы,
    Я зраблю падарунак сябрам!..
    І фінтом збіў запал абаронцы,
    Рух управа, далей — сам‑насам.
    Удар мой чакаюць трыбуны,
    Я чую іх гоман шалёны.
    Усё ў руках фартуны:
    І подых салодкі, і пошум салёны.
    Але што гэта? Мяч губляю,
    Абаронца паспеў у падкаце…
    Хоць не першы я матч гуляю,
    Але мяч недарэчна страціў.
    Стадыён выбухае крыкам,
    Увесь у роспачы, аж кіпіць,
    На табло бачу лічбы з лікам,
    Які я не здолеў змяніць.
    Моўчкі вочы закрыў рукамі,
    Жаль і боль за сябе, за сяброў.
    Я давер падфутболіў нагамі
    І балельшчыцкую любоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?