6—7 красавіка адбудзецца візіт у Беларусь расійскай ваеннай дэлегацыі на чале з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл РФ — першым намеснікам міністра абароны генералам арміі Мікалаем Макаравым.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў беларускім Міністэрстве абароны.

У рамках візіту запланаваны сустрэчы М.Макарава з міністрам абароны генерал‑палкоўнікам Леанідам Мальцавым і начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі генерал‑лейтэнантам Сяргеем Гурулёвым.

Расійская дэлегацыя наведае некаторыя аб’екты Узброеных сіл Беларусі.

У ходзе візіту плануецца абмеркаванне пытанняў, якія тычацца стану і перспектыў ваеннага супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў. У ліку найбольш важных пытанняў сустрэчы — падрыхтоўка аператыўна‑стратэгічных вучэнняў «Захад‑2009», якія намечана правесці на тэрыторыі Беларусі ў верасні—кастрычніку.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0