Змаганне з нелегальным самагонаварэннем на Вілейшчыне на днях прынесла некаторыя вынікі.

У вёсцы Татараўшчына ўчастковымі інспектарамі міліцыі РАУС быў на гарачым злоўлены самагоншчык, які ў сваёй хаце як раз займаўся вырабам самагонкі. Затрыманы 50‑гадовы мужчына, які не мае пастаяннага месца працы, займаўся вырабам самагонкі фактычна на прамысловым узроўні. У парушальніка канфіскавана 35 літраў самагонкі, 3000 літраў брагі, а самагонны апарат знішчаны.

Яшчэ адзін улоў — ля вёскі Казаны. Супрацоўнікамі РАУС у лясным масіве падчас вырабу самагонкі затрыманыя жыхар вёскі Курынец і вілейчук, абодва беспрацоўныя. У іх знойдзена 70 літраў самагонкі, а 2000 літраў брагі і самагонны апарат знішчаныя.

westki.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0