На тэрыторыі Беларусі разведаны 82 радовішчы прэсных пітных вод, якія не патрабуюць водападрыхтоўкі для бутылявання.

Пра гэта паведаміў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Лявонцій Харужык, выступаючы 2 красавіка перад членамі савета рэспублікі.

Цяпер, паводле слоў міністра, стаіць задача акцэнтаваць увагу мясцовых органаў улады і прыродакарыстальнікаў на будаўніцтве заводаў па разліву такіх вод, што актуальна з улікам магчымасці экспартаваць гэтую прадукцыю. Чакаецца, што першыя такія прадпрыемствы могуць з’явіцца ў 2009 годзе ў Мінскай вобласці.

Закранаючы пытанне аховы і выкарыстання водных рэсурсаў, Л.Харужык зазначыў, што Беларусь займае другое месца ў Еўропе па запасах прэснай вады на душу насельніцтва,

у краіне «каласальны запас прэснай пітной вады».

Пакуль у Беларусі выкарыстоўваецца 3,5% існуючых запасаў падземных і паверхневых вод.

Л.Харужык паведаміў, што ў краіне арганізаваны ўлік спажывання водных рэсурсаў. На 92% існуючых водазабораў устаноўлены адпаведныя прыборы і кантралюецца 98% усяго аб’ёму вады, якая забіраецца. Астатнія 2% — гэта спажыванне вады ў сельскай мясцовасці.

Паводле слоў міністра, жорсткі ўлік спажывання вады, укараненне паўторна‑паслядоўных сістэм садзейнічаюць зніжэнню спажывання воднага рэсурсу ў вытворчасці і ў быце. Для параўнання, у Беларусі спажыванне вады на чалавека складае 172 куб. м у год, у Расіі — 557 куб. м.

Паводле інфармацыі Л.Харужыка, цяпер у Беларусі ў сістэме паўторна‑паслядоўнага выкарыстання варочаецца 6 млрд. 600 млн. куб. м вады. Спажыванне вады складае 1 млрд. 600 млн. куб. м у год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?