bangkokpost.com

bangkokpost.com

Каранавірус адступіў яшчэ ў адной краіне — у Тайландзе ўпершыню з моманту пачатку эпідэміі не зафіксавана ніводнага выпадку і ніводнай смерці ад яго. Пра гэта паведамляе Bangkok Post.

Нягледзячы на пазітыўныя навіны, улады заклікалі жыхароў не адмаўляцца ад мер засцярогі для барацьбы з інфекцыяй. У прыватнасці часта мыць рукі, насіць маскі, захоўваць сацыяльную дыстанцыю. Такія паводзіны ў краіне называюць «правіламі новай нармальнасці».

За ўвесь час у Тайландзе было зафіксавана 3017 выпадкаў COVID-19, 56 чалавек памерлі, 2844 выздаравелі.

Раней паведамлялася пра тое, што каранавірус удалося задушыць у В'етнаме і Новай Зеландыі.

У Новай Зеландыі з 3 мая толькі тры выпадкі каранавіруса, у В'етнаме — за ўвесь час 288 выпадкаў і 0 смерцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0