Высветліць прычыны павышэння зарплаты банкаўскіх работнікаў даручыў Аляксандр Лукашэнка

падчас нарады па пытаннях фармавання і выкарыстання сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных фондаў.

Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, ён звярнуў увагу на тое, што на фоне некаторага зніжэння сярэдняй заработнай платы работнікаў народнай гаспадаркі ў пачатку гэтага года зарплаты работнікаў банкаўскай сферы істотна ўзраслі. А.Лукашэнка даручыў «адпаведным дзяржаўным органам» разабрацца ў гэтай сітуацыі. Банкі і страхавыя кампаніі ва ўмовах уплыву сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу не павінны «жыраваць», у той час як многія прадпрыемствы зведваюць немалыя цяжкасці, у тым ліку ў сувязі з высокімі працэнтнымі стаўкамі па крэдытах, заявіў А.Лукашэнка.

Ён запатрабаваў павышэння дысцыпліны працы на кожным працоўным месцы.

«Хто не выконвае вытворчае заданне кіраўніка, павінен быць на вуліцы.
Гэта тычыцца любога працуючага чалавека», — падкрэсліў А.Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?