gettyimages

gettyimages

Беларуска Вікторыя Азаранка абыграла сёння ўвечары ў паўфінале
тэніснага турніру WTA Sony Ericsson Open, што праходзіць у Кі-Біскейне (Маямі, ЗША) і мае прызавы фонд 4,5 млн. даляраў,
расіянку Святлану Кузняцову з лікам 6:3, 2:6, 7:5.

Кузняцова была пасеяна на турніры пад 8-м нумарам, Вікторыя — пад 11‑м.

Матч, што доўжыўся 2 гадзіны 40 хвілін, быў паказаны ў жывым эфіры на канале «Еўраспорт».

Тэмпература паветра, паводле каментатараў, складала +31-33 градусы.

Дарэчы, гледачы на трыбунах перажывалі за беларуску, а каментатары не хавалі свайго захаплення «непрабівальнай Вікторыяй».

пятніца, 09:30

У фінале, што пройдзе ў суботу, Вікторыя згуляе з першай ракеткай свету амерыканкай Серэнай Уільямс, якая ў паўфінале выйграла ў сваёй сястрычкі Венус - 6:4, 3:6, 6:3.

Вікторыя і Серэна сустракаліся ў студзені ў 1/8 фіналу Australian Open, але тады пасля першага сэту беларуска знялася з матчу з прычыны нядобрага самаадчування.

Незалежна ад выніку суботняга матчу Вікторыя ўздымецца на восьмы радок рэйтынгу WTA.

Жывая трансляцыя фіналу на канале «Еўраспорт» у суботу ў 19:30.

***

На шляху да фіналу Вікторыя Азаранка выйграла ў трох прадстаўнічак Расіі (тут ніякай ксенафобіі, расійскі жаночы тэніс цяпер наймацнейшы ў свеце),

апроч Кузняцовай, Вікторыя ў Маямі выйграла: у 2-м крузе - у Анастасіі Паўлючэнкавай (6:2, 6:2), у 3-м крузе - у Анны Чакветадзэ (6:1, 6:4).

У 1/8 фіналу беларуска перамагла Агнеш Саваі (Венгрыя) - 6:2, 6:4. У 1/4 фіналу разграміла прадстаўнічку Аўстраліі Саманту Стосур – 6:1, 6:0.

Ад пачатку году 19-гадовая Вікторыя Азаранка здабыла дзве перамогі ў індывідуальным разрадзе: у студзені ў аўстралійскім Брысбене, а ў лютым – у Мэмфісе (Тэнесі, ЗША).

Дарэчы, у Мэмфісе беларуская зорка перамагла таксама і ў парным разрадзе.

nn.by

***

Выйшлі ў фінал парнага разраду Максім Мірны (Беларусь) і Эндзі Рам (Ізраіль), атрымаўшы ў паўфінале перамогу над у аўстрыйцаў Джуліяна Ноўла і Юргена Мельцэра — 4:6, 7:6 (10:8), 10:6.

Мірны і Рам выцягнулі практычна прайграны матч. На тай-брэйку ў другім сэце яны ўступалі 2:6, але здолелі адыграць чатыры сэт-пойнты і выйсці наперад — 7:6. Затым сапернікі мелі яшчэ адзін сэт-пойнт, выйграўшы дзве свае падачы, але беларус і ізраільцянін былі мацнейшымі ў трох наступных розыгрышах.

У вырашальным паядынку М.Мірны і Э.Рам сустрэнуцца з аўстралійцамі Эшлі Фішэрам (43) і Стывенам Хасам (48).

М.Мірны тройчы выйграваў гэтыя спаборніцтвы (у 2003 годзе са швейцарцам Ражэ Федэрэрам, у 2005 і 2006 гадах — са шведам Ёнасам Б'ёркманам), паведамляе БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0