13.05.2020 / 15:17

Нацбанк прагназуе інфляцыю па выніках 2020 года ў межах 5-6%

Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур, піша БЕЛТА.

«Паскарэнне росту цэн, што адбылося ў I квартале, будзе адбівацца на гадавой інфляцыі на працягу ўсяго бягучага года. Па выніках 2020 года яна прагназуецца ў дыяпазоне 5-6%. Чакаецца, што ўжо ў пачатку наступнага года гадавыя тэмпы росту коштаў не будуць перавышаць 5%», — сказаў Павел Калаур.

Нагадаем, што сёння было прынята рашэнне знізіць стаўку рэфінансавання з 20 мая да 8% гадавых.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру