13.05.2020 / 16:24

З «дагаварняком» у беларускім хакеі даручыў разабрацца асабіста Аляксандр Лукашэнка 5

president.gov.by

Ініцыятарам разбору пра «дамоўны матч» у чэмпіянаце Беларусі па хакеі стаў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта распавёў адзін з абвінавачаных — Мікіта Усціненка, піша Tut.by.

Паводле яго слоў, пасля матча прайшоў сход з удзелам кіраўніцтва клуба. На ім гульцам абвясцілі, што разабрацца з падазронай гульнёй даручыў кіраўнік краіны.

Гаворка ідзе пра матч «Дынама-Маладзечна» — «Магілёў» (5:6). Па ходзе гульні гаспадары вялі 5:1, але сенсацыйна саступілі аўтсайдару. У клубе да таго моманту ўтварыліся велізарныя запазычанасці па зарплаце.

«Было зразумела, што добра гэта не скончыцца, бо пачалі з'яўляцца артыкулы ў прэсе. Я баяўся сесці ў турму. У клуб прыходзілі людзі ў масках і са зброяй. А я без іх сябе накруціў», — сказаў Усціненка.

Абаронца таксама распавёў, што жыў разам з аднаклубнікам Паўлам Пячурам, які адразу пасля гульні абвінаваціў партнёраў у здачы матча. Спачатку Усціненка апраўдваўся, што гэта не дамоўны матч, але праз некаторы час прызнаўся.

Падчас дачы паказанняў Усціненка разабраў падазроныя моманты са сваім удзелам, адзначыўшы, што непасрэдна яго памылак няма, а выдаленне ён атрымаў яшчэ ў першым перыядзе, прычым гэта быў гульнявы эпізод.

Адзначым, што ў хуткім часе пасля матча сустрэчу з кіраўніцтвам «Дынама-Маладзечна» праводзіў Дзмітрый Баскаў — гендырэктар мінскага «Дынама» і трэнер каманды прэзідэнта.

Сярод ўдзельнікаў «дагаварняка» ёсць і хакеіст прэзідэнцкай каманды Вячаслаў Лісічкін.

Мікіта Усціненка з'яўляецца дзеючым гульцом зборнай Беларусі, за якую ён выступаў на чэмпіянатах свету.

Хакеіст папрасіў не адлучаць яго ад хакея і паабяцаў загладзіць віну сваёй гульнёй за нацыянальную каманду.

2
Скураныя крылы / Адказаць
13.05.2020 / 16:59
Цяжка сказаць, як тут можна дапамагчы. Можа паспрабаваць звярнуцца да Колі?

0
Orwell's Nightmare / Адказаць
13.05.2020 / 17:02
Дык хто спрыяў укараненню стратнага віда спорта, развешванню клубаў па больш-менш жывых прадпрыемствах і мясцовых бюджэтах, пабудове такіх жа стратных лядовых палацаў?.. У выніку напампоўвання заробкаў клубам цяжэй выконваць свае абавязкі па выплатах, плюс арэнда каткоў, форма, пераезды, утрыманне персаналу і ДЮСШ... Адсюль затрымакі з заробкамі хакеістам, а жыць прыгожа хочацца. Вось хай цяпер і разбіраецца сам. Хаця калі ў нас такі Шэрлак і суддзя Дрэд у адной асобе, то навошта патрэбныя Следчы камітэт, пракуратура? Ёсць факт - павінны быць следчыя дзеянні, а не чаканне санкцыя на разбор зверху, бо гэта "спорт прэзідэнта".
0
Литао / Адказаць
13.05.2020 / 17:13
За договорняки-- прощать нельзя..Решили деньжат по легкому"срубить"..А люди вагоны за копейки разгружают..Вот сейчас их черед настал..Неумеешь? Научат..Вперед..
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру