Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

13 мая суд Савецкага раёна Мінска асудзіў актывіста Пятра Маркелава на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Суддзя Вера Галоўкава абвінаваціла актывіста па двух адміністрацыйных артыкулах: 17.1 (хуліганства) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне) за тое, што ён «з хуліганскіх памкненняў ляжаў на лаўцы». Судовы працэс адбываўся праз відэасувязь Skype, піша spring96.org.

Маркелава затрымалі 11 мая ў тым самым судзе, калі ён чакаў працэсаў над актывістамі «Моладзевага блоку». Хлопца затрымалі нібы за тое, што ён ляжаў у судзе на лаўцы і не хацеў даваць дакументы. Дакументы міліцыянты ў яго запатрабавалі, бо нібыта Маркелаў падобны на чалавека, які знаходзіцца ў вышуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0