Падпал леташняй травы ледзь не прывёў да пажару на адным з прадпрыемстваў абласнога цэнтру.

Надзвычайнае здарэнне адбылася 2 красавіка ў Кастрычніцкім раёне Гродна. У выніку падпалу леташняй травы на ўскраіне гораду загарэлася звалка старых аўтамабільных шынаў. Паблізу ад звалкі месцяцца гаражы і дрэваапрацоўчае прадпрыемства, далей размяшчаецца ААТ «Гродна Хімвалакно». Пажарныя здолелі своечасова патушыць пажар.

Як паведамілі «НН» у гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях, на месцы здарэння цяпер працуе інспектар МНС, які высвятляе акалічнасці здарэння.

СП, фота prosto-free.livejournal.com