Рэальная колькасць людзей, якія памерлі ў Брытаніі ад COVID-19, практычна ўдвая перавышае афіцыйныя лічбы, піша BBC.

Па даных, якія абвяшчаў брытанскі ўрад на 1 мая, колькасць памерлых ад каранавіруса на той момант складала крыху больш за 28 тысяч чалавек.

Але калі ўзяць усе ўлічаныя да гэтай даты смерці, то лічба будзе большая: прыкладна ў 36 тысяч пасведчаннях аб смерці згадваецца COVID-19.

Калі звярнуцца да звычайнага статыстычнага метаду — узяць усе смерці звыш за сярэдні паказчык, то атрымаецца больш за 50 тысяч памерлых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0