Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

Мікалай Півавар. Сядзібы Віцебшчыны: даведнік

У даведніку падаюцца звесткі пра гісторыю, архітэктуру, сучасны стан сядзіб Віцебскай вобласці. Падаюцца звесткі пра ўладальнікаў, архітэктараў, кароткі гістарычны экскурс, раскрываюцца асноўныя тэндэнцыі развіцця сядзіб у XVIII-XX стст.
Кніга будзе карысная супрацоўнікам аддзелаў культуры, спорту і турызму райвыканкамаў, турыстычных фірм, архітэктарам, настаўнікам гісторыі, арганізатарам выхаваўчай работы ў навучальных установах, краязнаўцам, навучэнцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.
Штэфан Родэвальд. «Пра Полацкую Венецыю»
Калектыўныя дзеянні сацыяльных груп горада паміж Усходняй і Цэнтральнай Еўропай (Сярэднявечча, ранні Новы час, XIX ст. — да 1914 г.)

Пераклад з нямецкай — М. Патоцкі, С. Паўлавіцкі, Г. Скакун; навук. рэд. Г. Сагановіч.
Даследаванне вядомага швейцарскага гісторыка прысвечана тысячагадовай гісторыі Полацка, якая разглядаецца ў шырокім кантэксце Цэнтральна-Усходняй Еўропы. У цэнтры яго ўвагі формы сацыяльнай арганізацыі і калектыўных дзеянняў жыхароў шматэтнічнага і поліканфесійнага горада, пераўтварэнні і з’явы доўгага трывання ў жыцці полацкага грамадства ў розныя эпохі і перыяды яго мінулага.
Пятро Лысенка. Матэрыяльная культура гарадоў Тураўскай зямлі (Х-ХIII стст.).

Манаграфія абагульняе матэрыялы па эканамічным развіцці самых старажытных гарадоў Тураўскай зямлі ў Х-ХІ стст., выяўленыя археалагічнымі даследаваннямі цэнтральнай і паўднёвай Беларусі (Тураў, Пінск, Бярэсце, Давыд-Гарадок, Клецк, Слуцк, Рагачоў, Мазыр). Шматгадовыя даследаванні шырокай плошчай стварылі новую пераканаўчую базу для высокай ацэнкі ўзроўню эканамічнага развіцця паўднёвых і цэнтральных раёнаў сучаснай Беларусі, якая стала асновай палітычнага, сацыяльнага і культурнага развіцця Тураўскай зямлі.
Прагулкі па гістарычным цэнтры Полацка. Альбом
На беларускай і рускай мовах.
Леанід Лаўрэш. Шпацыры па старой Лідзе

У кнізе на аснове архіўнай інфармацыі, прац гісторыкаў, мемуараў лідзян і артыкулаў старых газет, праз лёс лідскіх вуліц, будынкаў і жыхароў горада расказваецца гісторыя старажытнага горада Ліда.
Кніга напісана як серыя вандровак па старой Лідзе. Карыстаючыся ёю і пададзенымі каардынатамі, можна самастойна вывучаць гісторыю гэтага старога павятовага цэнтра Беларусі.
Кніга будзе цікавай жыхарам Лідчыны, экскурсаводам і гасцям горада, а таксама ўсім чытачам, неабыякавым да беларускай мінуўшчыны.
Крэва: гісторыя, археалогія, культурная спадчына

У зборніку навуковых артыкулаў змешчаныя матэрыялы, што тычацца праблем балта-славянскіх кантактаў, гісторыі Крэўскага замка і мястэчка ў перыяд позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу, падзей Першай сусветнай вайны ў Крэве, гісторыі мястэчка ў міжваенны перыяд; асобна прадстаўленыя матэрыялы, звязаныя з князем Даўмонтам.
Выданне разлічана на навукоўцаў і краязнаўцаў. Будзе карысным навучэнцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай нашай краіны.
Сяргей Чыгрын. Цяпло Жыровіцкай святыні

Штогод 20 мая ў вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна адзначаецца свята Жыровіцкай іконы Божай Маці. Пяцісотгадовая гісторыя Жыровіцкай святыні пачалася ў той дзень, калі, паводле легенды, у далёкім XV стагоддзі хлопчыкі-пастушкі ўбачылі на дзікай грушы яркае ззянне невялічкай іконкі. Што здарылася далей, чытач даведаецца ў адпаведных нарысах кнігі. Дагэтуль перадаюцца таксама паданні пра дзівосныя вылячэнні людзей, як цялесныя, так і духоўныя. Аўтар распавядае пра духоўную сувязь ураджэнцаў і жыхароў Слонімшчыны з Жыровіцкай святыняй.
Для шырокага кола чытачоў.
Набыць гэта ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648
Каментары