Еўрапейскі парламент ухваліў пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Еўрасаюзам і Беларуссю і аб супрацоўніцтве бакоў у галіне рэадмісіі.

Рашэнне было прынята ў сераду падчас анлайн-галасавання пленарнай сесіі Еўрапарламента ў Бруселі.

Падпісаныя Бруселем і Мінскам дакументы трэба будзе зацвердзіць Радзе ЕС, пасля чаго бакі паведамяць адзiн аднаму аб завяршэнні працэдур ратыфікацыі. Пагадненні пачнуць дзейнічаць у першы дзень другога месяца пасля даты паведамлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0